Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей у інтэрвію паўднёваафрыканскай газэце: Лукашэнка — адкрыты, шчыры чалавек, кажа што думае


«Асаблівым палітыкам» назваў Аляксандра Лукашэнку міністар замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрвію паўднёваафрыканскай газэце «Business Day».

«Асаблівым палітыкам» назваў Аляксандра Лукашэнку міністар замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрвію паўднёваафрыканскай газэце «Business Day». Тэкст зьмешчаны на сайце МЗС, піша БелаПАН.

Журналіст пацікавіўся, навошта кіраўнік беларускай дзяржавы «часта паводзіць сябе даволі правакацыйна». «Я чуў на днях ад эўрапейскага дыплямата, што ён сказаў аб адным з эўрапейскіх міністраў замежных справаў (Гіда Вестэрвеле — БелаПАН.), Што той можа называць яго „вялікім дыктатарам“, але ён-то ведае, што гэты міністар — гей, або штосьці падобнае... Чаму ён кажа такія рэчы?», — спытаў у кіраўніка МЗС замежны карэспандэнт.

Уладзімір Макей

Уладзімір Макей

«Наш прэзыдэнт — асаблівы палітык. Я даўно яго ведаю. На працягу амаль 8 гадоў я быў яго памочнікам, затым, на працягу 4 гадоў — кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта, таму я побач зь ім ужо больш за 12 гадоў, — распавёў Макей. — Я выдатна яго ведаю з прафэсійнага пункту гледжаньня і з асабістага, чалавечага боку. Ён заўсёды вельмі адкрыты, ён не працуе для таго, каб штучна дамагчыся павагі людзей, ён заўсёды кажа тое, што думае, і дзейнічае адпаведна, ён вельмі адкрыты, шчыры, і менавіта таму, можа быць, часам выкарыстоўвае некаторыя фразы, якія выклікаюць пэўны дыскамфорт у некаторых замежных палітыкаў».

Але вельмі часта, як адзначыў Макей, Беларусь дэманізуецца многімі замежнымі палітыкамі, а тыя рэчы, якія яны гавораць пра Беларусь, «нас, мякка кажучы, зьдзіўляюць». «Яны ня маюць нічога агульнага з сытуацыяй у Беларусі. Мы ня хочам, каб медыі паказвалі нас ідэальнай краінай. Мы проста хочам, каб Беларусь падавалася ў замежных СМІ ў канструктыўным ключы, хай і з усімі недахопамі. А ня толькі з адмоўнага або са станоўчага боку», — сказаў міністр.

XS
SM
MD
LG