Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 53-м годзе жыцьця памёр выдавец незалежнай прэсы Пётар Марцаў. Пра гэта паведамілі ягоныя сябры ў сацыяльных сетках.

«Пётар Марцаў памёр гадзіну таму ў шпіталі, не прыйшоўшы ў прытомнасьць. Востры лейкоз», — патлумачыў мастак Уладзімір Цэсьлер сайту charter97.org.

* * *

Пётар Марцаў

Нарадзіўся ў 1962 годзе. Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1984). Быў вымушаны звольніцца з пасады старэйшага рэдактара БелТА пасьля ўдзелу ў мітынгу ў Курапатах.

У 1992 г. пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю: выдаваць газэту «Белорусская деловая газета», штотыднёвік «Имя». У сакавіку 2006 г. выхад «Белорусской деловой газеты» быў спынены ў сувязі з забаронай на яе друк у беларускіх друкарнях і распаўсюдам праз «Белпошту» і «Белсаюздрук».

Прадусар і адзін з аўтараў сцэнару дакумэнтальнага фільму «Звычайны прэзыдэнт» пра Аляксандра Лукашэнку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG