Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) затрымалі дывэрсійную групу, якая плянавала тэракты і дывэрсіі на стратэгічных аб’ектах Мікалаеўскай вобласьці. Пра гэта перадае агенцыя УНІАН.

Паводле інфармацыі СБУ, у складзе групы дывэрсантаў было тры грамадзяніны Ўкраіны. Іх затрымалі каля чыгуначнага моста.

У затрыманых былі 3 пісталеты для бясшумнай стральбы, больш як 60 патронаў да іх, 17 дэтанатараў, 2 супрацьпяхотныя і адна магнітная міны, шмат плястыду, паведамілі ў СБУ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG