Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Целы ўкраінскіх вайскоўцаў са сьлядамі катаваньняў (УВАГА, ШАКУЮЧАЕ ФОТА)


У Запароскім абласным ваенкамаце паведамляюць, што прывезьлі забітых удзельнікаў АТА, але запэўніваюць, што гэта не палонныя, а забітыя ў баі.

Піша Украінская служба Радыё Свабода.

Пра закатаваных вайскоўцаў паведаміла ананімная крыніца і пацьвердзіла гэтую інфармацыю фатаграфіямі судмэдэкспэртаў.

У Запароскім абласным ваенкамаце паведамляюць, што прывезьлі забітых удзельнікаў АТА, але запэўніваюць, што гэта не палонныя, а забітыя ў баі.

Вялікая колькасьць палонных баевікоў арганізацыі «ДНР», прызнанай тэрарыстычнай, ахвяраў, якім удалося вызваліцца, пацьвярджаюць факты зьдзекаў і катаваньняў.

Да запароскага моргу на днях прывезьлі 9 целаў, верагодна, украінскіх байцоў, забітых на Данбасе, яны — са сьлядамі катаваньняў. Суразмоўца Радыё Свабода прывёў больш за сто фатаграфій забітых, толькі частку зь якіх этычныя меркаваньні дазваляюць публікаваць.

«Усе фота перадалі вайскоўцы. З пэўнымі ўмовамі. Здымалі судмэдэкспэрты. Усяго 9 целаў. Усе са слядамі катаваньняў, прынамсы трое былі павешаныя. Амаль ва ўсіх выкалатыя вочы. У многіх прастрэленыя 9-мілімэтровымі кулямі, хутчэй за ўсё, зь пісталета Макарава, галенастопы і калені. Плюс сьляды ад нажавых раненьняў, на ягадзіцах, і ўсюды», — паведаміла крыніца, якая жадае застацца ананімнай.

У пачатку верасьня ў Запароскім абласным ваенкамаце паведамлялі аб 87 целах украінскіх вайскоўцаў з розных вайсковых частак — гэта і добраахвотніцкія батальёны, і дзевяноста трэцяя асобная мэханізаваная брыгада, 51-я мэханізаваная брыгада. У медыях паведамляюць, што целамі ўкраінскіх вайскоўцаў запоўненыя ўсе моргі абласьцей, якія мяжуюць з зонай АТА.

Гэта не палонныя, а загінулыя на поле бою — ваенны камісар.

12 верасьня Радыё Свабода зьвярнулася да запароскага моргу, але там паведамляць аб колькасьці загінулых і сьляды катаваньняў на іх катэгарычна адмовіліся. Разам з тым, факт паступленьня вялікай колькасьці целаў украінскіх вайскоўцаў з Данбасу ў моргі вобласьці пацьвердзіў ваенны камісар Запароскай вобласьці Давід Моін.

«Гэта не запарожцы, гэта людзі з розных рэгіёнаў. Усе яны — героі Украіны. Гэта загінулыя на поле бою. Я не магу сказаць, ці былі там сьляды катаваньняў, ці не — гэтыя пытаньні высьвятляюць судмэдэкспэрты і пракуратура», - адзначыў Моін.

Паводле інфармацыі ваеннага камісара, апошнія целы загінулых вайскоўцаў, якія паступілі, — гэта не закатаваныя ў палоне, а загінулыя падчас баявых дзеяньняў.

«Бачу на фота сьляды катаваньняў» — праваабаронца, які займаецца ахвярамі катаваньняў

Фотаздымкі дзевяці загінулых і іх раненьняў па просьбе Радыё Свабода прааналізаваў старшыня праваабарончай арганізацыі «Данецкі Мэмарыял» Аляксандар Букалаў. Гэтая арганізацыя спэцыялізуецца, у прыватнасьці, на даказваньні фактаў катаваньняў, якім наносяць ў праваахоўных органах.

Russia -- Eduard Gilyazov (C), pro-Russian fighter with his fellow separatist fighters in Eastern Ukraine

Russia -- Eduard Gilyazov (C), pro-Russian fighter with his fellow separatist fighters in Eastern Ukraine

Аляксандар Букалаў запэўніў: высокая верагоднасьць таго, што загінулых, якія ёсьць на фота, катавалі ў палоне.

«Трэба рабіць падрабязную судмэдэкспэртызу, але па тых прыкметах, якія мы бачым, можна меркаваць, што гэтых людзей катавалі яшчэ пры жыцьці. Бачым прастрэленыя ў некалькіх месцах канечнасьці і іншыя раненьні, якія наўрад ці зьяўляюцца выпадковымі», — заўважае праваабаронца.

Аляксандр Букалаў лічыць, што немагчыма рацыянальна растлумачыць мэту такіх катаваньняў палонных.

«Няма рацыянальнага тлумачэньня. Украінцы ў гэтым канфлікце адстойваюць сваю годнасьць. І магчыма, таму баевікі спрабуюць зьняважыць годнасьць палонных, хоць бы такім чынам», — кажа праваабаронца.

Ён настойвае на тым, што патрэбныя экспэртызы і высьвятленьне асоб закатаваных ўкраінцаў, і што гэтыя факты павінны стаць доказамі ў крымінальных справах супраць экстрэмістаў, расейскіх салдатаў і іх кіраўнікоў.

Радыё Свабода пацікавілася ў кіраўніка Данецкай аблдзяржадміністрацыі Сяргея Таруты, ці мае ён інфармацыю аб целах закатаваных на Данбасе людзей, якія знаходзяцца, у тым ліку, і ў Запароскім моргу. Сяргей Тарута адказаў сьцьвярджальна.

«На жаль, так. Пастаянна захопліваюць, у тым ліку і мірных жыхароў. Маштабы велізарныя. Я думаю, што прыкладна да тысячы чалавек утрымліваюць. Сьледзтва там немагчыма зараз правесьці. Скончацца баявыя дзеяньні, то вядома, што будуць праводзіць сьледчыя дзеяньні. Я таксама ведаю, што на базе „Мэталюрг“, да якой я таксама маю дачыненьне, — там таксама зрабілі канцлягер, у якім мучыцца шмат мірных грамадзянаў Данбасу. Над імі зьдзекуюцца. Два месяцы таму захапілі майго памочніка каля яго дома, яго жудасна катавалі, паяльнікам яму прапеклі пяты, перабілі ўсе пальцы, праткнулі штыхом калені, каб ён ня мог перасоўвацца, іголкі засоўвалі пад пазногці ... »

Бачым прастрэленыя ў некалькіх месцах канечнасьці і іншыя раненьні, якія наўрад ці зьяўляюцца выпадковымі», — заўважае праваабаронца.

З адным з тых, каго катавалі сэпаратысты і расейскія вайскоўцы на Данбасе, Радыё Свабода ўдалося пагутарыць. Сваю гісторыю распавёў Сяргей, баец аднаго з добраахвотніцкіх батальёнаў пры МУС, які прымае ўдзел у баявых дзеяньнях на Данбасе. Сяргей трапіў у палон, адкуль яго вызвалілі дзякуючы абмену палоннымі.

«Мяне, калі злавілі 1 траўня, білі міліцэйскай палкай па рэбрах, па іншых частках цела, — кажа ён. — Зьвязалі маёй уласнай папругай і білі па сьпіне і па нагах. Тады пачалі гаварыць са мной. Я не ішоў на іх саступкі, і яны зрабілі ўкол якімсьці рэчывам. Нічога ня памятаю, а потым — яны мне паказалі відэа, дзе я пасьля таго ўколу нёс нейкае трызьненьне. Тады мяне аддалі чэчэнцам, якія пагражалі адрэзаць мне палец і затым рэзаць па частках. Але ня рэзалі. Затым паказвалі склеп, дзе трымалі іншых палонных. Іх прывязвалі, не давалі вады і ежы, а калі хто засынаў — білі. Мяне спрабаваў вызваліць адзін з актывістаў, дык яго ўзялі ў палон таксама. Яго таксама катавалі, у прыватнасьці, прастрэлілі нагу».

Жудасна катавалі, паяльнікам яму прапеклі пяты, перабілі ўсе пальцы, праткнулі штыхом калені, каб ён ня мог перасоўвацца, іголкі засоўвалі пад пазногці...

Ваенныя і валянтэры, якія ўдзельнічаюць у абмене палоннымі, кажуць, што часта баевікі і расейскія вайскоўцы абяцаюць выдаць жывых, але вяртаюць трупы ў абмен на сваіх жывых саўдзельнікаў. Таму нельга выключаць, што целы ваенных, якія прывезьлі ў морг, аднапалчане не забралі з поля бою, а выменялі ў экстрэмістаў.

Прадстаўнік інфармцэнтру РНБА Андрэй Лысенка пацьвярджае, што яшчэ шмат украінскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў палоне, аднак ня можа назваць дакладнай лічбы. Ён прызнае, што супраць іх могуць ужываць катаваньні. Сьпіс палонных, які складае СБУ, паводле яго словаў, на сёньня не зьяўляецца ўсёабдымным і не адлюстроўвае рэальнай сытуацыі.

Са свайго боку, грамадзкая ініцыятыва «Цэнтар вызваленьня палонных ГА «Афіцэрскі корпус» склаў сьпіс тых, чыё знаходжаньне ў палоне пацьвердзілі баевікі арганізацыі «ДНР», якую ва Ўкраіне прызналі тэрарыстычнай. Сьпіс — гэта 409 імёнаў, ён дапаўняецца, але ў ім могуць быць і тыя, каго вызвалілі за апошнія тры дні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG