Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўстрыец Томас Нойвірт, які перамог «Эўрабачаньне-2014», дасьць канцэрт перад будынкам Эўрапарлямэнту ў Брусэлі.

Як паведамляе AFP, гадзінны канцэрт адбудзецца 8 кастрычніка. Канчыту Вурст запрасілі выступіць сябры парлямэнта ад пяці фракцый. Яны лічаць, што выступ павінен дапамагчы ў барацьбе з дыскрымінацыяй.

59-ы музычны конкурс «Эўрабачаньне» прайшоў у траўні ў Даніі. Пераможцам спаборніцтва стаў аўстрыец Томас Нойвірт, які выступае ў вобразе барадатай жанчыны Канчыты Вурст.

У фінале яна зь песняй Rise Like a Phoenix набрала 290 пунктаў, на 52 балы апярэдзіўшы дуэт The Common Linnets з Нідэрляндаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG