Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча аднавіла рэвэрсныя даставы газу ва Ўкраіну


Польшча аднавіла даставы прыроднага газу ва Ўкраіну ў пятніцу, пасьля таго як атрымала запэўніваньні ў тым, што расейскі «Газпром» будзе пастаўляць у Польшчу патрабаваныя аб’ёмы газу.

Прэс-сакратар «Укртрансгазу» пацьвердзіў, што польскі бок аднавіў так званыя рэвэрсныя даставы газу ва Ўкраіну. «Аб’ём паставак будзе вядомы заўтра», — сказаў прэс-сакратар.

Польскі апэратар трубаправодаў Gaz-System заявіў, што Польшча атрымала каля 20 мільёнаў кубічных мэтраў газу ад «Газпрому» у чацьвер, у параўнаньні з атрыманымі 15 мільёнамі кубічных мэтраў у сераду.

«Газпром», які забясьпечвае каля траціны попыту на газ Эўрапейскага зьвязу, заявіў, што прапампоўвае тыя ж аб’ёмы газу ў Польшчу, што і на мінулым тыдні, хоць дадзеныя агенцтва Reuters паказваюць: паток расейскага газу ў Польшчу ўпаў на 12 працэнтаў у гэтым месяцы.

Экспэрты адзначаюць, што спад у даставах газу мог тлумачыцца працамі па тэхнічным абслугоўваньні трубаправодаў пры падрыхтоўцы да зімы. Але гэта магло быць і свайго роду папярэджаньнем для Эўропы з боку Расеі, каб паказаць: такі нязначны спад у пік зімовага ацяпляльнага сэзону будзе аказваць моцны ўплыў, нягледзячы на тое што ўсё будзе дзейнічаць у рамках правілаў, заявіў адзін з экспэртаў.

Польская газавая кампанія PGNiG заявіла ў чацьвер, што атрымала на 45 адсоткаў менш прыроднага газу ў сераду, чым запытвала ў «Газпрому».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG