Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст «Зьмены» Ягор Віняцкі арыштаваны на 15 сутак. Пра гэта паведаміла Свабодзе маці актывіста Аляксандра Віняцкая.

Ягору дазволілі патэлефанаваць ёй пасьля суду.

У якім судзе судзілі сына і за што Ягор атрымаў 15 сутак арышту, маці невядома. Сувязь зь Ягорам Віняцкім зьнікла 11 верасьня.

Актывісты «Зьмены» паведамляюць, што 12 верасьня няма тэлефоннай сувязі таксама з актывістам Віталём Васільковым. Дзе ён цяпер, высьвятляецца.

XS
SM
MD
LG