Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 верасьня: Шляхамі Францішка Багушэвіча


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск – сустрэча з генэральным сакратаром Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў Шаран Бароў. Канфэрэнц-заля BonHotel (Прытыцкага, 2). Пачатак аб 11-ай.

Менск – прэзэнтацыя фотавыставы «Шляхамі Францішка Багушэвіча» (Бібліятэка № 14 , вул Прытыцкага, 42. Пачатак а 15-ай).

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1616 – у італьянскім горадзе Фраскаці адкрылі першую ў Эўропе бясплатную грамадзкую школу, дзе маглі вучыцца ня толькі дзеці арыстакратаў.

1922 – у Менску заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка.

1935 – Нюрнбэрскія законы пазбавілі габрэяў нямецкага грамадзянства.

1959 – Мікіта Хрушчоў стаў першым савецкім лідэрам, які наведаў Злучаныя Штаты Амэрыкі.

2008 – амэрыканская фінансавая кампанія Lehman Brothers падала на банкруцтва – гэта было найбуйнейшае банкруцтва ў гісторыі ЗША.

У гэты дзень нарадзіліся:

1890 – ангельская аўтарка дэтэктываў Агата Крысьці.

1929 – беларускі графік Арлен Кашкурэвіч.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

З плесьняй па жыцьці. 15 верасьня 1928 Флэмінг дасьледуе грыбы і адкрывае пэніцылін

XS
SM
MD
LG