Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салідарныя з Украінай беларусы вязуць сродкі для вайскоўцаў, параненых у Данбасе


Выканаць пачэсную місію — адвезьці грошы, сабраныя на дабрачыннай акцыі салідарнасьці з украінцамі «Мы любім украінскі боршч», што арганізавала на сядзібе Партыі БНФ 9 верасьня Вольга Мікалайчык, вызваліся Арцём Лява, Алесь Марчанка і Юрась Шпак-Рыжкаў.

«Гэта было спантаннае рашэньне. Мы значна раней плянавалі паездку на выходныя ў Львоў. Але на дабрачыннай вячэры 9 верасьня, дзе мы частаваліся ўкраінскім баршчом і рабілі ахвяраваньні, вырашана было зьмяніць маршрут і паехаць у Кіеў. Менавіта там нас будзе чакаць валянтэрка Тацяна Давідзенка з суполкі, якая займаецца зборам грошай і закупкай неабходных лекаў для параненых у баях з акупантамі ўкраінскіх ваяроў. Адразу хачу сказаць, што мы едзем за свае ўласныя грошы — утрох будзем скідацца на паліва і самастойна харчавацца. А начаваць зьбіраемся на кватэры ўкраінскага актывіста», — кажа Арцём Лява.

Паводле арганізатараў акцыі «Мы любім украінскі боршч», 9 верасьня ў асноўным ахвяравалі беларускія рублі, але былі таксама даляры, крыху грыўняў, эўра і нават 200 расейскіх рублёў. Агулам атрымалася каля 720 даляраў у эквіваленце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG