Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 верасьня: «Покліч Палесься» у Ляскавічах


Андрэй Мрый
Андрэй Мрый

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У cядзібе выдавецтва «Галіяфы» (Менск, вул. Валгаградзкая, 4А) пройдзе прэзэнтацыя беларускамоўнага выданьня польскага гістарычнага часопісу «Mówią wieki», прысьвечанага бітве пад Воршай.

У аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці пройдзе міжнародны фальклёрны фэстываль «Покліч Палесся». На галоўнай сцэне з 14.00 да 17.30 выступяць вакальна-танцавальныя гурты з Расеі, Украіны, Польшчы, Кітаю і Беларусі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1953 — Мікіта Хрушчоў абраны першым сакратаром ЦК КПСС. Нарадзіўся 15 красавіка 1894 году ў вёсцы Калінаўка ў Курскай губэрні. Першы сакратар ЦК КПСС з 1953 па 1964 гады, Старшыня Савета Міністраў СССР з 1958 па 1964 гады. Разьвянчаў культ асобы Сталіна, спрыяў масавай рэабілітацыі палітычных зьняволеных. Палепшыў адносіны СССР з капіталістычнымі краінамі. Памёр 11 верасьня 1971 году ў Маскве.

«Калі чалавек паесьць, ён становіцца дабрэйшым.

У нас адно пытаньне, зямельнае — хто каго закапае.

У тэатрах пара перастаць вадзіць на пакараньне сьмерцю няшчасную шатляндзкую каралеву.»

Мікіта Хрушчоў

1994 — Дзяржаўная камісія па артаграфіі, створаная ў Беларусі, апублікавала выніковыя рэкамэндацыі, у якіх прызнавалася пажаданасьць вяртаньня некаторых дарэформенных нормаў беларускай мовы.

У гэты дзень нарадзіліся:

1874 — Арнольд Шонбэрг, аўстрыйскі, а потым амэрыканскі кампазытар, музыказнаўца, дырыжор, мастак. Заснавальнік атанальнай музыкі і 12-тонавай тэхнікі кампазыцыі.

«Калі гэта мастацтва, значыць, гэта не для ўсіх; а калі гэта не для ўсіх, значыць, гэта не мастацтва».

Арнольд Шонбэрг

1893 — Андрэй Мрый, беларускі празаік, журналіст.

«Я скажу ўсім, хто гэтага пачаў бы дамагацца, што я — сучасны чалавек. Маё імя Самсон Самасуй. Я з мужыкоў. Мой бацька, дзед, прадзед, прапрадзед, прапрапра... і г.д. усе былі мужыкамі. Я надзвычайна гарды тым, што маю мужыцкі твар і асабліва нос у форме бульбы. У залежнасьці ад гэтага і розум мой ёсьць розум выразна мужыцкі. Мне могуць сказаць, што няма такой катэгорыі, як мужыцкі розум, а я скажу, што ў мяне толькі такі і ёсьць».

Андрэй Мрый, пачатак раману «Запіскі Самсона Самасуя»

1937 — Уладзімір Содаль, беларускі літаратуразнаўца, краязнаўца.

1944 — Алесь Лабанок, беларускі актор.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

13 верасьня 1993 парукаліся Рабін з Арафатам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG