Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Канада адмянілі сумесныя вайсковыя вучэньні з Расеяй


У гэтым годзе вайскова-паветраныя вучэньні мусілі адбыцца ў берагоў Аляcкі.

Пра іх адмену паведаміў прадстаўнік Аб’яднанага камандаваньня паветрана-касмічнай абароны Паўночнаамэрыканскага кантынэнта Чарльз Марш.

Па ягоных словах, рашэньне аб адмене вучэньняў прынята міністэрствам абароны ЗША і прэм’ер-міністрам Канады Стывенам Харперам у сувязі з сытуацыяй ва Ўкраіне.

Сумесныя вучэньні «Пільны арол» праводзіліся ЗША, Канадай і Расеяй штогод з 2007 года. Мэта гэтых вучэньняў заключаецца ў падрыхтоўцы вайскова-паветраных сіл трох краінаў да перахопу самалётаў, захопленых тэрарыстамі. На вучэньнях 2013 адпрацоўваўся сцэнар, паводле якога ўгнаныя самалёты аказваліся ў паветранай прасторы Расеі і ЗША.

У гэтым годзе ў вучэньнях мусілі прыняць удзел сілы самааброны Японіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG