Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтавец Цянюта: «Атрымаць актывісту адукацыю ў Беларусі практычна не магчыма»


Андрусь Цянюта
Андрусь Цянюта

12 верасьня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля разглядаецца пазоў сустаршыні «Маладога фронту» Андруся Цянюты да рэктарату дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны.

Цянюта як студэнт-завочнік 3 курсу юрыдычнага факультэта аспрэчвае сваё адлічэньне з унівэрсытэту.

— Андрусь, дык вы двоечнік, студэнт з «хвастамі»? За што вас адлічылі?

— Ніякі я ня двоечнік. І сесію я здаў без «хвастоў». А адлічылі мяне з палітычных меркаваньняў, дакладней — пасьля другога адміністрацыйнага спагнаньня. Дэкан Міхаіл Мурашка даклаў рэктару ўніверсітэту Аляксандру Рагачову, што я быў арыштаваны на 10 сутак.

— Гэта ж што трэба зрабіць, каб арыштавалі, ды яшчэ на цэлую дэкаду?

— Затрымалі мяне амапаўцы прэвэнтыўна 4 траўня блізу поўначы на праспэкце Перамогі, калі я вяртаўся дадому. Я пераходзіў праспэкт і нібыта брыдкасловіў у цемру, "чым парушаў парадак і спакой грамадзянаў«. Так пазначана ў пратаколе амапаўцаў, якія, мяркую, чакалі мяне паблізу дома. Гэта было акурат перад пачаткам чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску — тады «зачышчалі» актывістаў і ў іншых рэгіёнах краіны. Дарэчы, скарга мая на незаконнае затрыманьне і арышт знаходзіцца на разглядзе ў старшыні Вярхоўнага суду.

— А як ваш арышт стасуецца з адукацыяй? Вы заняткі прапусьцілі, на сэсію спазьніліся?

— Нічога такога. У Кодэкс пра адукацыю ўвялі норму, паводле якой студэнтаў адлічваюць і за адміністрацыйныя парушэньні. Гэта

Унівэрсытэт двойчы адлічваў майго сябра і паплечніка ў «Маладым фронце», выдатніка матэматычнага факультэту Зьмітра Жалезьнічэнку, які пасьля пасьля службы ў войску скончыў Тэхнічны ўніверсытэт у Амстэрдаме з навучаньнем па-ангельску

супярэчыць Канстытуцыі, бо парушае права чалавека на атрыманьне адукацыі. Унівэрсытэт імя Францішка Скарыны шэсьць гадоў таму двойчы адлічваў майго сябра і паплечніка ў «Маладым фронце», выдатніка матэматычнага факультэту Зьмітра Жалезьнічэнку, які пасьля пасьля службы ў войску скончыў Тэхнічны ўніверсытэт у Амстэрдаме з навучаньнем па-ангельску.

— Памятаецца, вас раней таксама адлічвалі і з ВНУ, а пасьля забралі ў войска. Выглядае, што атрымаць адукацыю грамадзкаму ці палітычнаму актывісту ў Беларусі зусім ня проста?

У нас заканадаўства прымяняецца выбарачна, і атрымаць вышэйшую адукацыю дзейнаму актывісту ў Беларусі практычна не магчыма. Яго заўсёды пакараюць за грамадзкія справы штрафам альбо арыштам — і адлічаць. Заўважце, не за нейкія там хібы ў вучобе, а за выяўленьне грамадзянскай пазыцыі. І рэпрэсыўным Кодэксам пра адукацыю прыкрыюцца.

— Як вы ацэньваеце свой шанец у судзе — ці ёсьць у вас рэальная магчымасьць выйграць справу, аднавіцца ва ўнівэрсытэце, дзе вы да таго ж навучаліся на платнай аснове?

— Калі адлічэньне студэнта палітычна матываванае, то шанец амаль нулявы. Я раней спрабаваў абскарджваць у судах свае штрафы, затрыманьні, арышты. Але безвынікова. Дарэчы, першы раз мяне аштрафавалі акурат за распаўсюд улётак ва ўнівэрсытэце ў падтрымку студэнта Зьмітра Жалезьнічэнкі. Аднак лічу, што прайсьці беларускія судовыя інстанцыі трэба, бо бяз гэтага нельга потым зьвярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG