Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз дасьць Украіне 22 мільёны эўра


Большая частка дапамогі будзе скіраваная на гуманітарныя мэты і паляпшэньне сацыяльна-эканамічнага стану Ўкраіны.

Эўрапейская камісія акажа фінансавую дапамогу Ўкраіне ў памеры каля 22 мільёнаў еўра. Як паведаміла ў чацьвер, 11 верасьня, агенцтва KNA са спасылкай на прадстаўніка Эўракамісіі http://rus.europe.newsru.ua/article/17915659 , з гэтай сумы 17 мільёнаў будуць накіраваныя на рэалізацыю гуманітарных і сацыяльна-эканамічных праграм. У прыватнасьці, будзе аказаная фінансавая дапамога сфэрам аховы здароўя, харчовага забесьпячэньня і жыльлёваму сэктару.

Паведамляючы пра аказаньне дапамогі, эўракамісар па міжнародным супрацоўніцтве і гуманітарнай дапамозе Крысталіна Георгіева зьвярнула ўвагу на тое, што ў мінулыя месяцы становішча насельніцтва Ўкраіны значна пагоршылася.

«З надыходам зімы сытуацыя можа стаць драматычнай», — лічыць эўракамісар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG