Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З палону вызваленыя яшчэ 36 украінскіх вайскоўцаў


Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«У выніку перамоваў з палону баевікоў вызвалена ўчора 21 і яшчэ 36 украінскіх вайскоўцаў. Час перамір’я дае нам магчымасьць вызваліць нашых хлоцаў, узмацніць войска, збудаваць магутную лінію абароны і абараніць гарады і сёлы», — піша Парашэнка.

8 верасьня прэзыдэнт Украіны заявіў, што пасьля абвяшчэньня перамір’я ўдалося вызваліць 1200 украінскіх палонных і закладнікаў.

5 верасьня ў Менску кантактная група Ўкраіна-Расея —АБСЭ падпісала пратакол пра неадкладнае спыненьне вагню з 18 гадзінаў па менскім часе на Ўсходзе Ўкраіны. Пратакол мае 12 пунктаў і прадугледжвае сярод іншага абмен ваеннапалоннымі, забесьпячэньне гуманітарнай дапамогі, маніторынг рэжыма прыпыненьня вагню на мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG