Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 000 расейскіх вайскоўцаў загінула ва Ўкраіне


8 000 тысяч былі параненыя. Такія дадзеныя прыводзіць Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

Прэс-сакратар РНБА Андрэй Лысенка лічыць, што ў расейскім грамадзтве расьце незадаволенасьць дзеяньнямі расейскай улады.

«Асаблівае абурэньне людзей выклікае той факт, што расейскія чыноўнікі працягваць аспрэчваць прысутнасьць расейскіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны», — кажа Лысенка.

Паводле дадзеных РНБА, загінулыя расейскія вайскоўцы праходзілі вайсковую службу ў 18 падразьдзелах і частках узброеных сіл Расеі з 10 рэгіёнаў. «Сілы Антытэрарыстычнай апэрацыі працягваюць фіксаваць факты расейскай прысутнасьці», — заявіў Лысенка.

Расея дагэтуль абвяргае, што яе вайскоўцы ваююць ва Ўкраіне.

XS
SM
MD
LG