Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і ЭЗ увялі новыя санкцыі супраць Расеі


Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Дзярждэпартамэнта ЗША Мары Гарф.

«Мы далучаемся да Эўразьвяза ў абвяшчэньні санкцый, мы актывізуем нашую каардынацыю ў гэтым пытаньні. Мы паглябляем і пашыраем санкцыі ў дачыненьні да фінансавага, энэргетычнага і абароннага сэктараў Расеі. Зараз у нас няма падрабязнасьцяў, і ня будзе да заўтра, але ў шырокім сэнсе яны будуць датычаць гэтых трох сэктараў», — заявіла прэс-сакратар на брыфінгу 11 верасьня позна ўвечары па менскім часе.

Сябры Эўразьвязу на гэтым тыдні ўзгаднілі новы пакет санкцый супраць Расеі з-за яе дзеяньняў ва Ўкраіне. Абвяшчэньне зьместа гэтых санкцый было адкладзена на некалькі дзён у спадзяваньні пабачыць ад Масквы рашучыя крокі па дээскаляцыі крызіса на ўсходзе Ўкраіны. Санкцыі супраць Расеі могуць быць перагледжаныя ў канцы верасьня, калі ў працэсе дээскаляцыі будзе прагрэс, — заявіў пррэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд у часе тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнка.

XS
SM
MD
LG