Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: новыя санкцыі ў дачыненьні да РФ будуць абвешчаныя ў пятніцу


Барак Абама

Барак Абама

ЗША будуць паглыбляць і пашыраць санкцыі ў дачыненьні да фінансавых, энэргетычных і абаронных галін Расеі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай Белым домам заяве прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.

Паводле яго, гэтыя меры падвысяць палітычную ізаляцыю Расеі, а таксама эканамічныя затраты для Расеі, асабліва ў сфэрах, якія маюць важнае значэньне для прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і яго блізкага акружэньня.

Абама заявіў, што яго адміністрацыя вызначыць асаблівасьці гэтых новых санкцыяў у пятніцу.

Са словаў амэрыканскага лідэра, міжнародная супольнасьць працягвае шукаць дагаворны шлях урэгуляваньня крызісу ва Ўкраіне.

Абама заклікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна працаваць з Украінай і іншымі міжнароднымі партнэрамі ў кантэксьце Менскіх пагадненьняў і не высоўваючы неабгрунтаваных умоў, каб дасягнуць трывалага ўрэгуляваньня канфлікту.

Прэзыдэнт ЗША нагадаў, што, калі Расея цалкам выканае свае абавязацельствы, гэтыя санкцыі могуць быць адмененыя. Калі, замест гэтага, Расея прадоўжыць свае агрэсіўныя дзеяньні і парушэньні нормаў міжнароднага права, цана, якую яна за гэта заплаціць будзе павялічвацца.

XS
SM
MD
LG