Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч прыедзе на «Тыдні Нямеччыны»


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Літаратурная вечарына зь пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч «Час для нон-фікшн: размова аб краіне і літаратуры» пройдзе ў Менску 16 верасьня ў рамках «Тыдняў Нямеччыны». Іх арганізуе амбасада Нямеччыны.

Сьвятлана Алексіевіч у 2013 годзе атрымала прэмію міру Саюзу нямецкіх кнігагандляроў.

«У кнігах Сьвятланы Алексіевіч „У вайны не жаночы твар“, „Цынкавыя хлопчыкі“, „Чарнобыльская малітва“, „Час сэканд-хэнд“ не навязваюцца абсалютныя ісьціны, але заўсёды ўздымаецца пытаньне пра іх магчымасьць, пра лёс „абсалютных ісьцін“ былой эпохі і нашу адказнасьць за мінуўшчыну, сучаснасьць і будучыню», — адзначаюць у прэс-службе нямецкай амбасады.

Сустрэча са Сьвятланай Алексіевіч пройдзе ў фармаце вольнай дыскусіі.

«Наколькі літаратура сёньня можа быць інструмэнтам асэнсаваньня грамадзтва і фіксаваць галасы тых, чый вопыт часта „раствараецца“ ў вялікай гісторыі? Пра што варта сёньня гаварыць і пісаць у першую чаргу: пра гуманізм, гісторыю, нацыю, мараль, каханьне, нянавісьць, прыватнае жыцьцё, эўрапейскія каштоўнасьці або беларускую аўтэнтычнасьць?» Гэтыя і іншыя пытаньні плянуецца абмеркаваць падчас сустрэчы зь пісьменьніцай.

Вечарына пройдзе ў ЦЭХу (пр. Незалежнасьці, 58, корпус 6), пачатак а 19 гадзіне.

Сёлета «Тыдні Нямеччыны», якія ў Беларусі праводзяцца ўжо больш як дзесяць гадоў, пачнуцца з выставы «Казачныя сусьветы» ў дзіцячай бібліятэцы № 10. Выставу ладзіць інстытут Гётэ да юбілею выхаду казак братоў Грым.

Сярод іншых імпрэзаў «Тыдняў Нямеччыны» — выстава графікі беларускага мастака Ўладзімера Правідохіна, прысьвечаная жыцьцю і творчасьці нямецкага пісьменьніка Германа Гесэ. Яна пройдзе ў галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG