Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Вінаградаў пайшоў у РУУС і не вярнуўся


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

Сувязі з грамадзкім актывістам Паўлам Вінаградавым няма ўжо шэсьць гадзін. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода жонка Паўла Вінаградава Сьвятлана.

«Павал пайшоў у Маскоўскі РУУС да 11-й гадзіны адзначацца згодна з умовамі прэвэнтыўнага нагляду. І з гэтага моманту сувязі зь ім няма. Я была ў РУУС. Там мне сказалі, што Паўла ў іх няма», — распавяла Сьвятлана.

Цяпер Сьвятлана чакае, што даведаецца пра лёс Паўла ў судзе Маскоўскага раёну.

10 верасьня ў кватэру да актывіста моладзевай ініцыятывы «Зьмена» Паўла Вінаградава прыйшлі чатыры супрацоўнікі міліцыі.

«У мяне ў хаце міліцыя. Пакуль што я не разумею, што адбываецца», — сказаў Вінаградаў карэспандэнту Свабоды праз тэлефон.

Былы палітвязень Павал Вінаградаў — рэкардсмэн па адвольных затрыманьнях. У сакавіку ён быў асуджаны на 25 сутак арышту і трымаў галадоўку.

У жніўні Вінаградава арыштавалі на 10 сутак . Ён апавёў, што гэта яго 16-я адміністрацыйная справа, і з гэтага ліку 9 былі па абвінавачаньні ў лаянцы.

XS
SM
MD
LG