Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз накіроўвае ва Ўкраіну дзясяткі дарадцаў па рэформе сэктару цывільнай бясьпекі


Місія з 57 дарадцаў прыедзе ў Кіеў на гэтым тыдні, — заявіў намесьнік Генэральнага сакратара Эўрапэйскай службы зьнешніх дзеяньняў Мацей Папоўскі 11 верасьня.

Старт працы місіі заплянаваны на канец верасьня — пачатак кастрычніка.

Утварыць місію па рэформе сэктару цывільнай бясьпекі Ўкраіны пастанавіла Рада замежных спраў ЭЗ 22 ліпеня. Гэтая няўзброеная цывільная місія ня мае выканаўчых паўнамоцтваў.

XS
SM
MD
LG