Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: перамовы пра ўвядзеньне адзінай візы «саюзнай дзяржавы» не вядуцца


Менск і Масква не вядуць перамоваў аб увядзеньні адзінай візы для наведваньня «Саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі, — заявіў паўнамоцны прадстаўнік беларускага МЗС Дзьмітры Мірончык.

Гэтая заява прагучала ў адказ на паведамленьне дзяржсакратара «Саюзнай дзяржавы» Рыгора Рапоты аб працы над адзінай візай для «Саюзнай дзяржавы».

Раней Рапота заявіў на бізнэс-саміце ў Ніжнім Ноўгарадзе, што Менск і Масква рыхтуюцца ўвесьці для наведваньня «Саюзнай дзяржавы» аналяг шэнгенскай візы, і кансультацыі ў МЗС дзьвюх краін у гэтым пытаньні ўжо праведзеныя.

Прадстаўнік беларускага МЗС падкрэсьліў у адказ, што новыя расейска-беларускія перамовы ў гэтым пытаньні не вядуцца.

XS
SM
MD
LG