Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галадоўка збоч дарогі: Басьніец шукае парэшткаў сына


Басьніец Джэмаіл Гасанавіч абвясьціў незвычайную галадоўку — ён галадае на ложку, пастаўленым збоч шашы каля Срэбраніцы, у месцы, дзе, як мяркуе, быў забіты ягоны сын падчас вайны ў 1995 годзе.

Гасанавіч гэткім чынам выказвае пратэст супраць Інстытуту ў справах зьніклых людзей, які, на ягоную думку, не дапамагае яму знайсьці парэшткі сына.

Да гэтага часу больш за 6000 з 8000 целаў басьнійскіх мусульманскіх мужчын і хлопцаў-падлеткаў, забітых сіламі басьнійскіх сербаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе, былі эксгумаваныя і пахаваныя на мэмарыяльных могілках ва ўсходняй частцы гораду.

XS
SM
MD
LG