Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэа на песьню «Сумнае рэгі», якая апавядае пра трагедыі беларусаў у Курапатах і Хатыні, зьявілася на youtube.

Песьню са словамі «Але гэта не забыта / і ніхто зь іх не забыты / з тых, хто ў Курапатах безь віны забіты» напісаў сталы аўтар гуртe Дзяніс Жыгавец.

Частка здымак адбывалася ў Курапатах і ў Хатыні.

Пад выхад відэа брэнд LSTR прадставіў майкі і фуфайкі з Двупагоняй — сымбалем змаганьня з бальшавізмам і нацызмам, паведамляе партал Tuzin.fm.

Вытворчасьць кліпу — суполка «Тры макі», аўтары відэа — Алесь Залеўскі і Яўген Шапчыц.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG