Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін раптоўна прывёў у баявую гатоўнасьць войскі Ўсходняй ваеннай акругі


Усходняя ваенная акруга аб’ядноўвае воінскія часткі ў Забайкальлі і на Далёкім Усходзе, штаб-кватэра — у Хабараўску.

Сёньня войскі Ўсходняй ваеннай акругі, а таксама злучэньні і воінскія часткі, якія дысьлякуюцца на яе тэрыторыі, прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасьць.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін вырашыў правесьці раптоўную праверку баявой гатоўнасьці ўсяго складу войскаў Усходняй ваеннай акругі. Пра гэта паведамяе «РИА Новости» са спасылкай на міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу.

«У адпаведнасьці зь яго распараджэньнем, сёньня з 10.00 па маскоўскім часе войскі Ўсходняй ваеннай акругі, а таксама злучэньні і воінскія часткі, якія дысьлякуюцца на яе тэрыторыі, прывесьці ў баявую гатоўнасць „Поўная“», — загадаў Шайгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG