Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Са Зьмітра Дашкевіча зьнялі прэвэнтыўны нагляд


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Першамайскі суд горада Менску вырашыў спыніць прэвэнтыўны нагляд над былым палітвязьнем. Пра гэта Зьміцер Дашкевіч паведаміў у сваім фэйсбуку.

«Каб хто ведаў, як гэта прыемна: не ляцець дамоў а 20, а спакойна прагуляцца пад дожджыкам а 22!», — напісаў Зьміцер.

Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч быў узяты пад прэвэнтыўны нагляд пасьля вызваленьня ў жніўні 2013 году. Ён мусіў знаходзіцца ў хаце з 20-й гадзіны вечара да 6-й раніцы.

У першы, другі і чацьвёрты чацьвер кожнага месяца Дашкевіч павінен прыходзіць адзначацца ў крымінальна-папраўчую інспэкцыю.

У сьнежні 2013 Зьмітра штрафавалі за парушэньне ўмоваў нагляду. Пазьней тэрмін прэвэнтыўнага нагляду падоўжылі.

Даведка Радыё Свабода — Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны нібыта за хуліганскі ўчынак напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году і асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі.

У судзе Дашкевіч заявіў, што супраць яго была ўчыненая правакацыя спэцслужбаў, віны не прызнаў.

У 2012 годзе выязны суд у турме пакараў яго яшчэ адным годам зьняволеньня — за непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі. Дашкевіч выйшаў на волю ў жніўні 2013 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG