Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвязу не ўдалося дамовіцца пра новыя санкцыі супраць Расеі


Фэдэрыка Магерыні

Фэдэрыка Магерыні

Амбасадарам Эўразьвязу не ўдалося ў сераду прыняць рашэньне аб увядзеньні новых санкцыі супраць Расеі з-за яе ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне.

Дыпляматы заяўляюць, што ў той час як Нямеччына падштурхоўвае да выкананьня санкцый, шэраг іншых краін ЭЗ хочуць устрымацца ад іх, паколькі пагадненьне аб спыненьні агню ва Ўкраіне выконваецца.

Міністар замежных спраў Італіі Фэдэрыка Магерыні, якая ў бліжэйшы час стане кіраўніком зьнешняй палітыкі ЭЗ, заявіла, што некаторым краінам патрабуецца час, каб прыняць рашэньне. Яна, аднак, адмовілася назваць гэтыя краіны.

Прадстаўнікі ЭЗ заявілі, што краіны, якія маюць цесныя сувязі з Расеяй, такія як Італія, Аўстрыя і Фінляндыя, ня хочуць ажыцьцяўляць новыя санкцыі.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала да санкцый, дадаўшы, што яны могуць заўсёды быць прыпыненыя, калі будзе дасягнуты прагрэс у мірным урэгуляваньні ва Ўкраіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG