Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што сёньня на месцы трагедыі 11 верасьня ў Нью-Ёрку


У Нью-Ёрку на месцы Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру, зьнішчанага 11 верасьня 2001 году ісламскімі тэрарыстамі, створаны мэмарыял паводле праекту архітэктара Майкла Арада.

Мэмарыяльны комплекс пачаў узводзіцца ў сакавіку 2006 году і быў ўрачыста адкрыты ў траўні 2014 году. Кошт праекту – больш за паўмільярды даляраў.

Месцы, дзе стаялі «блізьняты» – будынкі Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру, зьнішчаныя 11 верасьня 2001 году, – адзначаныя па пэрымэтры квадратнымі гранітнымі фантанамі.

Па пэрымэтры абодвух квадратаў цягнуцца бронзавыя пліты з імёнамі 2 983 загіблых у тэрактах – шасьці ахвяраў тэракту 26 лютага 1993, які адбыўся ва Ўсясьветным гандлёвым цэнтры, і 2 977 чалавек, якія загінулі 11 верасьня 2001 у Нью-Ёрку, Вашынгтоне і ў Пэнсыльваніі. Дзень народзінаў кожнага, чыё імя высечана ў бронзе, адміністрацыя мэмарыялу адзначае ружай.

«Блізьняты» былі архітэктурнай дамінантай Нью-Ёрку. Цяпер на гэтым месцы – новыя хмарачосы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG