Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка выступіць cа зваротам да кангрэсу ЗША


Пятро Парашэнка і Барак Абама падчас сустрэчы ў Варшаве 4 чэрвеня 2014
Пятро Парашэнка і Барак Абама падчас сустрэчы ў Варшаве 4 чэрвеня 2014

Сьпікер палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША Джон Бэйнэр запрасіў прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку выступіць на сумесным паседжаньні кангрэсу 18 верасьня

Звычайна такі зварот да палаты прадстаўнікоў разглядаецца як вышэйшы гонар, што аказваецца замежнаму лідэру.

Бэйнэр адзначыў у сваёй заяве, што запрашэньне прэзыдэнту Ўкраіны зьвярнуцца да кангрэсу — гэта яшчэ адзін сыгнал прыхільнасьці ЗША да спадзяваньняў украінскага народу.

Раней старшыня камітэта па замежных справах сэнату, дэмакрат Робэрт Мэнэндэс і Боб Коркер, рэспубліканец ад штату Тэнэсі, накіравалі ліст Бэйнэру з просьбай запрасіць Парашэнку.

Візыт украінскага прэзыдэнта ў Вашынгтон заплянаваны на 18 верасьня. У гэты ж дзень ён плянуе наведаць Белы дом і сустрэцца з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.

Былы ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Юшчанка зьвяртаўся да кангрэсу ЗША ў 2005 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG