Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На вітрыне магілёўскай кнігарні «Асьвета» вывешаны рэклямны плякат кнігі «Украина. Хаос и революция — оружие доллара» адыёзнага расейскага пісьменьніка Мікалая Старыкава.

У Магілёўсаюздруку, якому падпарадкоўваюцца магілёўскія кнігарні, ня бачаць нічога кепскага ў тым, што прадаецца кніга, якая зьневажае ўкраінцаў і ўкраінскую дзяржаву. Там кажуць, што гэта погляд аўтара на сытуацыю ва Ўкраіне.

Як заявіў Свабодзе магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын, зьяўленьне такіх кніг у кнігарнях беларускіх гарадоў носіць характар мэтанакіраванай, прадуманай кампаніі. Аляксей Колчын заяўляе, што ён і ягоныя калегі разглядаюць магчымасьць звароту ў беларускія кампэтэнтныя органы.

У сваёй кнізе «Украина. Хаос и революция — оружие доллара» Мікалай Старыкаў ставіць пад сумнеў дзяржаўнасьць Украіны ды зьневажае ўкраінцаў. У лютым 2014 году, як напісана ў анатацыі да кнігі, ва Ўкраіне адбыўся дзяржаўны пераварот, які фінансавалі Злучаныя Штаты Амэрыкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG