Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея ствараюць агульную візу — Рапота


Рыгор Рапота

Рыгор Рапота

Беларусь і Расея разглядаюць магчымасьць увядзеньня агульнай візы для дзьвюх краін.

«Я лічу, што нейкі аналяг шэнгенскай візы мы паспрабуем стварыць, і цяпер гэтае пытаньне прапрацоўваецца», — заявіў дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Рыгор Рапота ў Ніжнім Ноўгарадзе на II Міжнародным бізнэс-саміце.

Ён адзначыў, што візавая палітыка ў абедзьвюх дзяржаў нацыянальная, а гэта «стварае нязручнасьці для бізнэсу і для турызму, бо вельмі часта турыстычныя маршруты перасякаюць расейска-беларускую мяжу».

Рыгор Рапота паведаміў, што правёў наконт гэтага пытаньня кансультацыі ў МЗС Беларусі і Расеі, перадае БЕЛТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG