Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча спыніла рэвэрсныя пастаўкі газу ва Ўкраіну


Пра гэта ў часе «круглага стала» паведаміў старшыня праўленьня «Ўкртрансгазу» Ігар Пракопіў, пішуць «Украінскія навіны».

«Сёньня Расея пачала абмяжоўваць пастаўкі газу ў Польшчу, гэта значыць (з мэтай) скасаваць рэвэрс з Польшчы, які мы атрымліваем», — сказаў Пракопіў.

Паводле словаў Пракопіва, у 14:00 Польшча спыніла рэвэрсную пастаўку газу ва Ўкраіну.

Як паведамлялася, 10 верасьня Польская нафтагазавая кампанія (PGNiG) паведаміла пра незразумелае памяншэньне паставак прыроднага газу з Расеі па ямальскім газаправодзе на 24%.

У жніўні Ўкраіна імпартавала каля 120 850 000 кубамэтраў прыроднага газу ў рэвэрсным рэжыме праз тэрыторыю Польшчы.

У красавіку Нацыянальная акцыянэрная кампанія «Нафтагаз Украіны» аднавіла імпарт газу з ЭЗ праз тэрыторыю Польшчы.

Агенцтва interfax.by нагадвае, што Польшча, Вугоршчына і Славаччына ўдзельнічаюць у арганізацыі рэвэрсных паставак газу ва Ўкраіну.

Пры гэтым, піша interfax.by, «Газпром» ніколі не хаваў свайго раздражненьня такімі паводзінамі эўрапейскіх партнэраў. У чэрвені кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер заявіў: «Выглядае, у пэрспэктыве надыдзе момант, калі мы будзем уводзіць абмежаваньні паставак газу, дзе будуць зафіксаваныя рэвэрсныя пастаўкі, з усімі вынікаючымі наступствамі для эўрапейскіх кампаній».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG