Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыі БНФ адмовілі ў памяшканьні для зьезду


У арэндзе памяшканьня з розных прычын адмовілі каля 20 палацаў культуры і канфэрэнц-заляў у Менску.

Апошняя адмова прыйшла 9 верасьня ад рэспубліканскага Палаца культуры імя Шарко ў Менску, хоць зь Менгарвыканкаму былі атрыманыя паперы пра адсутнасьць пярэчаньняў наконт правядзеньня зьезду.

Адмовіўся даць памяшканьне і Палац культуры Менскага трактарнага заводу, дзе ў апошнія гады адбылося некалькі партыйных зьездаў.

Як паведамляе ўправа Партыі БНФ, XVI зьезд партыі прызначаны на 13 верасьня, і яго правядзеньне цяпер пад пагрозай зрыву. На зьезд БНФ вылучана каля 200 дэлегатаў.

«Ніколі пры падрыхтоўцы зьездаў БНФ мы не сутыкаліся з такімі масавымі адмовамі ў арэндзе памяшканьня. Не выключаю, што гэтыя перашкоды ствараюцца таму, што на паседжаньні плянуецца вызначэньне пазыцыі партыі па будучых прэзыдэнцкіх выбарах», — пракамэнтаваў сытуацыю старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG