Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суседзі кажуць: «апалчэньне» вернецца, і цябе павесяць


Валянтэрскі пункт у Лісічанску ачоліў экс-дырэктар цырку
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:42 0:00
Наўпроставы лінк

Валянтэрскі пункт у Лісічанску ачоліў экс-дырэктар цырку

Мястэчка Лісічанск у Луганскай вобласьці Ўкраіны вяртаецца да жыцьця, кажуць у тамтэйшым штабе антытэрарыстычнай апэрацыі: прадпрыемствы, дзіцячыя сады і бальніцы працуюць, а з 22 школаў 1 верасьня не адкрылася толькі адна — там пачатак навучальнага года перанесьлі.

Адначасова частка жылых дамоў разбурана, у іншых трэба рамантаваць дахі і замяняць разьбітыя выбухамі шыбы. Пацярпелымі і перасяленцамі займаюцца валянтэры.

Кіраўнік валянтэрскага праекту «7 лінія» ў Лісічанску Радзівон Рамашын раней працаваў дырэктарам цырку-шапіто. Ён кажа, што з пачаткам баявых дзеяньняў цырк разрабавалі сепаратысты, і трупа засталася без працы. Сам ён прыехаў у Лісічанск забраць бацькоў і застаўся працаваць валянтэрам.

Паводле актывіста, цяпер настроі ў горадзе няўстойлівыя: частка людзей радуецца вызваленьню горада, частка — чакае вяртаньня войскаў «Луганскай народнай рэспублікі».

«Раніцай стаю, палю на вуліцы, суседзі праходзяць: «прывітаньне, фашыст». А я кажу, чаму я фашыст? «Ты дапамагаеш». Каму, людзям я дапамагаю, перасяленцам дапамагаю, у гэтым ёсьць нешта злачыннае? «Вось хутка „апалчэньне“ вернецца — цябе на цэнтральнай плошчы горада і павесяць», — распавядае Радзівон.

Рэпартаж зь Лісічанску цалкам на сайце ўкраінскай службы нашага радыё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG