Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адэскія патрыёты Ўкраіны


Адэскія патрыёты Ўкраіны
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:53:59 0:00

Поўнае відэа праграмы

Што такое новы адэскі патрыятызм? Дыялёгі з інтэлігентамі ў перадачы расейскай службы Радыё Свабода «Лицом к событию». Вядоўца Елена Рыкаўцава.

УРЫЎКІ З ПРАГРАМЫ:

Аляксей Бацьвінаў, сустаршыня Форуму адэскай інтэлігенцыі, заслужаны артыст Украіны, піяніст:

«Гэта, я б сказаў, нейкі фэномэн. Таму што ў асаблівасьці ў моладзі ўтварылася калясальнае патрыятычнае магутнае пачуцьцё. Я не магу сказаць, што ўва ўсіх, алё сапраўды ў большасьці — гэта я адказваю за словы. Прычым нават у тых людзей, якія былі абсалютна апалітычныя, і ў тых, якія ставіліся вельмі насьцярожана ды паняцьцяў ўкраінскай дзяржаўнасьці».

Алег Філімонаў, чэмпіён Клюбу вясёлых і дасьціпных Савецкага Саюзу 1987 году, заслужаны артыст Украіны:

«Вы разумееце, калі б мне хто-то распавёў паўгода таму назад, што Украіна будзе ваяваць, прычым ваяваць з кім — ваяваць з Расеяй, дзе ў мяне пахаваныя бабуля і дзядуля, тата мой адтуль, дзе я бываў рэгулярна, дзе я працягваю рэгулярна бываць, дзе я вельмі шмат працую, вы ведаеце, я б, шчыра кажучы, як кажуць у Адэсе, плюнуў у морду. Гэта абсалютна неверагодная гісторыя, якая ў галаве ў мяне да гэтага часу не ўкладаецца, хоць я рэаліст, я бачу, што адбываецца, я бываю ў шпіталі. Я ўчора быў у шпіталі 411-м, там больш за трыста параненых ляжыць, зь іх 40 цяжкіх. Мы будзем 16-га выступаць там для параненых. Гэта кашмар, гэта абсалютны кашмар. Я мог уявіць сабе, што нас заваюе Галяндыя, не дай бог, або Гандурас, але ня тое, што Расея раптам уварвецца на тэрыторыю рэгулярнымі войскамі!»

Аляксандар Палтарак, сцэнарыст, тэлепрадусар:

«Але нас практычна прымусілі зрабіць гэты выбар, зьдзейсьніць за месяц-два самаідэнтыфікацыю, адчуць сябе адэсітамі ва Ўкраіне, канкрэтна патрыётамі краіны перад абліччам агрэсіі. Нас паставілі перад выбарам: хлопцы, вы самавызначыцеся, вы хто і вы за каго. Мне здаецца, гэта ўпершыню ў гісторыі Адэсы, мы заўсёды любім «наша хата з краю», нам сказалі: хлопцы, ваша хата ня з краю, вы ці тут, ці там».

Іна Цярэшчанка, канфліктоляг, палітоляг, кандыдат філязофскіх навук і ініцыятар руху «Адэса за згоду».

«Скажам так, ідэі патрыятызму праявіліся вельмі ярка і зусім нечакана, пачынаючы з анэксіі Крыму. Анэксія Крыму спарадзіла вельмі магутны ўздым. Гэта зразумела — страх таго, што тут можа здарыцца, у зоне памежнай асабліва, тое ж самае, тыя ж самыя войскі, ён людзей вельмі моцна зьяднаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG