Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцеец прыйшоў у крэпасьць з плякатам «Расейскае войска, ідзі дахаты»


Грамадзкі актывіст Аляксандар Ахмач сфатаграфаваўся з надпісам «Russian army go home» (Расейскае войска, ідзі дахаты) на фоне збудаваньняў, гарматаў і вянкоў з георгіеўскімі стужкамі ў Берасьцейскай крэпасьці.

«Месца правядзеньня было абрана не выпадкова. Менавіта Берасьцейская крэпасьць — сымбаль маскоўскай акупацыі ў нашым рэгіёне, яна знаходзіцца на месцы старажытнага гораду, які быў зруйнаваны дзеля вайсковых патрэбаў расейскага імпэрыялізму на заходнім кірунку. Зь іншага боку, крэпасьць таксама — увасабленьне міту пра непераможнасьць акупацыйных войскаў і стэрэатыпу прапаганды пра „дзяды ваявалі“», — апавёў Аляксандар Радыё Свабода.

Такім чынам брэстаўчанін паўдзельнічаў у сусьветным флэшмобе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG