Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвясьціла краінам Балтыі «шпіёнскую вайну», — экспэрт


Служба бясьпекі Эстоніі
Служба бясьпекі Эстоніі

Выкраданьне супрацоўніка службы бясьпекі Эстоніі — гэта відавочны сыгнал Расеі краінам Балтыі і Польшчы пасьля сустрэчы кіраўнікоў НАТО. Такое меркаваньне ў інтэрвію DELFI выказаў былы кіраўнік Дэпартамэнту дзяржбясьпекі Літвы Мечыс Лаўрынкус.

Паводле ягоных слоў, любыя выведныя або контравыведныя апэрацыі, вынікі якіх абвяшчаюцца публічна, звычайна дастасоўваюцца да палітычнага кантэксту. Таму Лаўрынкус упэўнены, што адразу пасьля саміту НАТО эстонскі служачы быў затрыманы невыпадкова.

«Шмат чаго я ня ведаю, але думаю, што некаторыя мэтады не зьмяняюцца зь цягам часу. На мой погляд, афіцэры выкралі. Пры якіх абставінах і як — яшчэ трэба высьветліць. Звычайна службы контравыведныя апэрацыі імкнуцца правесьці так, каб злавіць за руку. Калі вы рыхтуецеся да гэтага загадзя, усё дакументавана, арганізавана. Гэта робіцца з магчымасьцю выйсьці на грамадзкасьць, зрабіць піяр. Але ёсьць рэчы, якія робяцца дзеля неабходнасьці. Справа можа быць палітычнаю або расправай... Тады, нават калі няма фактаў, яны камбінуюцца, падцягваюцца да справы. Я думаю, што ў гэтым выпадку ўсё рабілася ў адпаведнасьці зь неабходнасьцю. І гэтая справа — саміт НАТО. Для мяне гэта зразумела. Вялікія краіны, асабліва Расея, такія апэрацыі заўсёды адаптуюць да вялікіх падзеяў», — сказаў DELFI Лаўрынкус.

Экс-кіраўнік ДДБ таксама думае, што гэта напамін краінам Балтыі, што ім абвешчана іншая вайна, чым ва Ўкраіне, — шпіёнская. Ён лічыць, што гэта сыгнал краінам НАТО ў рэгіёне, што супраць іх могуць быць праведзены падобныя апэрацыі, «але для кожнай дзяржавы яны могуць падбірацца індывідуальна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG