Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: Сьледзтва практычна ўстанавіла, што «Боінг» зьбіла ракета


Апублікаваная сёньня справаздача нідэрляндзкіх сьледчых ня кажа, што малайзійскі авіялайнэр быў зьбіты ракетай. Але яна ў вялікай ступені выключае ўсе астатнія магчымыя прычыны трагедыі.

Гэтак лічыць Рычард Ўэсткат, карэспандэнт Бі-Бі-Сі па транспартных пытаньнях.

Ўэсткат падкрэсьлівае высновы справаздачы, якія выключаюць аварыйную сытуацыю на борце, памылку пілёта або мэханічную непаладку машыны.

Замест гэтага, адзначае Ўэсткат, справаздача гаворыць пра прабіцьцё самалёта «высакахуткаснымі аб’ектамі», што адпавядае наступствам выкарыстаньня ракетнай сыстэмы БУК. Ракеты, выпушчаныя з гэтай сыстэмы — удакладняе Ўэсткат — насамрэч не ўдараюць у мішэнь, а выбухаюць побач зь ёй і сваімі асколкамі прычыняюць максымальныя пашкоджаньні.

Ўэсткат адзначае, што са справаздачы ніяк не вынікае адказ на найважнейшае пытаньне — хто мог выпусьціць фатальную ракету? Абодва бакі ва ўкраінскім канфлікце выкарыстоўваюць падобную зброю. Каб даведацца, хто зрабіў гэтую страшную памылку, камісія павінна вызначыць, зь якога месца на зямлі была запушчаная ракета. Гэта, паводле Ўэстката, магчыма ўстанавіць пры дапамозе радыёлякацыйных дадзеных і інфармацыі, сабранай на месца здарэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG