Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрляндзкая камісія: Малайзійскі «Боінг» пашкодзілі «аб’екты высокай энэргіі»


Экспэрты АБСЭ на месцы катастрофы 3 жніўня

Экспэрты АБСЭ на месцы катастрофы 3 жніўня

Малайзійскі авіялайнэр распаўся ў паветры над Украінай 17 ліпеня сёлета, верагодна, у выніку структурных пашкоджаньняў, выкліканых вялікай колькасьцю аб’ектаў высокай энэргіі, якія праніклі ў самалёт звонку.

Няма ніякіх прыкметаў, што аварыя авіялайнэра была выкліканая тэхнічнай няспраўнасьцю машыны або дзеяньнямі экіпажу.

Пра гэта гаворыцца ў папярэдняй справаздачы сьледчай камісіі, якая зьявілася сёньня на сайце Рады бясьпекі Нідэрляндаў.

Справаздача не дае дакладнейшага вызначэньня «аб’ектаў высокай энэргіі», якія пашкодзілі пасажырскі самалёт і спрычынілі сьмерць 298 чалавек.

Да сярэдзіны жніўня міжнародная каманда з 25 сьледчых працавала ва Ўкраіне, затым для складаньня справаздачы яны перамясьціліся ў Гаагу. Публікацыя справаздачы сьледчай камісіі неаднаразова адкладалася, паколькі расьсьледаваньне абцяжарвала сытуацыя ў рэгіёне катастрофы і доўгі час не было магчымасьці пераправерыць усе крыніцы інфармацыі. Камэнтатары выключаюць палітычныя матывы затрымкі з публікацыяй.

Поўная справаздача мае быць гатовая на працягу году пасьля трагедыі.

XS
SM
MD
LG