Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У СБУ ня вераць, што расейцы адпусьцяць з палону Надзею Саўчанку


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

Пагадненьне пра абмен палоннымі, якое дасягнутае ў Менску 5 верасьня паміж украінскай уладай і кіраўніцтвам самаабвешчаных рэспублік, найхутчэй ня будзе датычыць лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

Пра справу Саўчанкі выказаўся начальнік галоўнага сьледчага ўпраўленьня СБУ, намесьнік кіраўніка цэнтру па вяртаньні закладнікаў Васіль Воўк, перадае Espreso.tv

«Я два тыдні таму стаў займацца справай Надзеі Саўчанкі і пазнаёміўся з украінскім групай адвакатаў, якія суправаджаюць яе справу, ведаюць яе расейскіх адвакатаў. Саўчанка — гэта і ёсьць „разыначка“, якую маюць расейскія ўлады, і ня так нам проста Надзею Саўчанку забраць шляхам абмену ці іншым шляхам. Яна зьяўляецца адзінай ваеннай асобай, якую Расея лічыць злачынкай, хоць яна такой не зьяўляецца», — сказаў Воўк.

Ён паабяцаў у бліжэйшы час празь СМІ апублікаваць інфармацыю пра фальсыфікацыі справы супраць Саўчанкі.

Раней упаўнаважаны прэзыдэнта Ўкраіны па пытаньнях ўрэгуляваньня сытуацыі на ўсходзе Ірына Герашчанка заявіла, што ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку і рэжысэру Алега Сянцова могуць вызваліць у рамках абмену закладнікамі.

XS
SM
MD
LG