Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Узброеныя групы ва Ўкраіне ўтрымліваюць 460 закладнікаў


Узброеныя групы сэпаратыстаў працягваць выкрадаць і катаваць людзей з мэтай выкупу, — заявіў памочнік генэральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымановіч, выступаючы перад членамі пастаяннай рады АБСЭ на спэцыяльнай сэсіі па Ўкраіне.

Сэпаратысты прымушаюць закладнікаў працаваць і выкарыстоўваюць для абмену на сваіх байцоў, якіх утрымлівае украінская ўлада. «Паўстанцы на ўсходзе Ўкраіны застрашаюць людзей, прымусова набіраюць байцоў у свае шэрагі, пагражаючы сьмерцю і тэрарызуючы ўсё насельніцтва на падкантрольных тэрыторыях», — заявіў Іван Шымановіч.

Ён адзначыў, што расьце колькасьць загіблых. На ўсходзе Ўкраіны забіта 2 729 асобаў. Да гэтай колькасьці можна дадаць ахвяраў катастрофы авіялайнера Малайзійскіх авяіліній (298 чалавек). Рэальная колькасьць загінулых, на думку прадстаўніка ААН, нашмат большая.

XS
SM
MD
LG