Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі ЭЗ узгодненыя, але абмеркаваньне не спынілася


На пасяджэньні ў Брусэлі

На пасяджэньні ў Брусэлі

У Брусэлі прадстаўнікі ЭЗ паведамілі Радыё Свабода, што ўзгодненыя сьвежыя санкцыі супраць Расеі будуць ратыфікаваныя аўтаматычна на аснове пісьмовай працэдуры 8 верасьня, калі ня будзе пярэчаньняў з боку краінаў-удзельніц Эўразьвязу.

Тым ня менш надвячоркам амбасадары краінаў Эўразьвязу, якія раней былі ўзгаднілі пакет новых санкцый супраць Расеі, сабраліся на яшчэ адно пасяджэньне ў Брусэлі. Зьявілася інфармацыя, што адна краіна Эўразьвязу ўсё ж мае пярэчаньні адносна пашырэньня санкцый. Назва краіны афіцыйна не агучваецца.

Дыпляматы Эўразьвязу, якія пажадалі застацца ананімнымі, сказалі Радыё Свабода, што новыя санкцыі ўключаюць забарону на крэдыты і фінансаваньне з боку ЭЗ для найбуйнейшых расейскіх энэргетычных кампаній – у тым ліку Роснефть, Транснефть і Газпром Нефть.

XS
SM
MD
LG