Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Сэпаратысты перадалі Кіеву 1200 палонных


Пятро Парашэнка падчас выступу ў Марыюпалі
Пятро Парашэнка падчас выступу ў Марыюпалі

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас візыту ў Марыюпаль заявіў, што пасьля абвяшчэньня перамір’я прарасейскія сэпаратысты перадалі Кіеву 1200 палонных.

«Нам удалося вызваліць 1200 закладнікаў», — цытуе Парашэнку «Ўкраінская праўда».

Таксама ён паведаміў, што з акружэньня 7 верасьня былі выведзены 33 украінскія вайскоўцы, якія не здаліся ў палон.

Падчас рабочай паездкі ў Данецкую вобласьць Парашэнка наведаў Марыюпальскі мэталюргічны камбінат, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

«Мы будзем рабіць усё, каб быў мір, але будзем рыхтавацца да абароны сваёй краіны», — заявіў прэзыдэнт Украіны.

«Марыюпаль ёсьць і будзе ўкраінскім», — заявіў Парашэнка і дадаў, што ўся Ўкраіна гатовая дапамагаць абараняць горад.

Парашэнка загадаў узмацніць абарону Марыюпалю з паветра, а таксама на зямлі — танкамі ды ракетнымі ўстаноўкамі.

Ён заявіў, што Ўкраіна нікому не аддасьць сваю зямлю.

Прэзыдэнт Украіны паведаміў, што блёкпасты ўкраінскіх сілавікоў былі абстраляныя пасьля зьяўленьня анонсу яго прыбыцьця ў Марыюпаль а 13:30 панядзелка.

«Думалі напалохаць. Ніхто не баіцца», — гаворыцца ў Twitter’ы кіраўніка дзяржавы.

Да абвяшчэньня перамір’я 5 верасьня каля гораду ішлі жорсткія баі паміж украінскімі сілавікамі і прыхільнікамі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG