Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль узгадніў новыя санкцыі, але пакуль не вядома — якія


Амбасадары краінаў ЭЗ сёньня ўзгаднілі новы пакет санкцый супраць Расеі ў сувязі зь яе роляй ва ўкраінскім канфлікце.

Дэталі новых санкцый стануць вядомымі, хутчэй за ўсё, заўтра, калі адпаведны дакумэнт будзе апублікаваны ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу.

Прэсавы прадстаўнік Эўракамісіі Пія Арэнкільдэ заявіла апоўдні 8 верасьня на брыфінгу для журналістаў у Брусэлі:

«Цяпер мы дасягнулі стадыі, калі [пакет санкцый супраць Расеі] быў узгоднены на ўзроўні COREPER, гэта значыць, Камітэту пастаянных прадстаўнікоў пры Эўразьвязе; пакет павінен быць афіцыйна прыняты дзяржавамі-ўдзельніцамі празь пісьмовую працэдуру цягам сёньняшняга дня. Такім чынам, працэдура працягваецца, і дэталі захадаў стануць даступныя, калі яны будуць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу, што павінна адбыцца не пазьней за заўтра, паводле плянаў на цяперашні момант».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG