Лінкі ўнівэрсальнага доступу

500-годзьдзе бітвы пад Воршай адзначаюць у Львове вечам і канцэртам


Прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай апазыцыі разам з актывістамі ўкраінскіх грамадзкіх арганізацыяў у гонар 500-годзьдзя перамогі пад Воршай усклалі кветкі на магілы паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.

У цэнтры Львова на плошчы Рынак адбылося веча і канцэрт.

А 16-й гадзіне па ўкраінскім часе ўскладуць кветкі да помнікаў Тарасу Шаўчэнку і Сьцяпану Бандэру. Заплянаваная таксама сустрэча з вайскоўцамі.

8 верасьня адзначаецца 500 год славутай гістарычнай падзеі — перамогі войска Канстанціна Астроскага над маскоўскім войскам у бітве пад Воршай. Афіцыйна ў Беларусі гэты дзень не адзначаецца, а грамадзкае сьвяткаваньні на месцы бітвы — Крапівенскім полі — было забаронена ўладамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG