Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малайзійскі боінг быў зьбіты ракетай з тэрыторыі, кантраляванай прарасейскімі баевікамі


Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Малайзіі Наджыб Разак са спасылкай на сьледчых, піша The Wall Street Journal.

На думку сьледчых, малайзійскі Боінг 777 быў зьбіты ракетай «зямля-паветра» у раёне, кантраляваным прарасейскімі сэпаратыстамі.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Малайзіі Наджыб Разак, піша The Wall Street Journal.

«Што нам трэба рабіць далей — сабраць рэчавыя доказы, якія могуць быць ужытыя ў судзе, калі прыйдзе час, каб зь іх дапамогай даказаць, што самалёт быў зьбіты ракетай» — адзначыў Разак.

Паводле слоў прэм’ер-міністра Малайзіі, сьледчым спатрэбіцца як мінімум некалькі тыдняў для пошуку парэшткаў на месцы катастрофы лайнэра перад тым, як справа можа быць перададзена ў суд.

Нагадаем, на 9 верасьня ў Радзе па бясьпецы Нідэрляндаў заплянавана абнародаваньне папярэдняга дакладу па факце расьсьледаваньня катастрофы малайзійскага авіялайнэра.

Рада плянуе правесьці далейшыя дасьледаваньні і плянуе апублікаваць канчатковы даклад на працягу году пасьля крушэньня лайнэра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG