Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя доказы знаходжаньня расейскіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны (ФОТА)


На здымках бачная расейская артылерыя на тэрыторыі Ўкраіны
На здымках бачная расейская артылерыя на тэрыторыі Ўкраіны

Amnesty International заявіла, што Расея, пастаўляючы зброю і іншую дапамогу сэпаратыстам, спрыяе паглыбленьню канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International заяўляе аб росьце колькасьці фактаў, якія паказваюць на тое, што як украінскія вайскоўцы, так і прарасейскія сэпаратысты нясуць адказнасьць за свае ваенныя злачынствы на ўсходзе Ўкраіны.

У дакладзе арганізацыі паведамляецца аб «нявыбарачных абстрэлах, выкраданьні людзей, катаваньнях і забойствах». «Усе бакі канфлікту ў ходзе баёў грэбавалі жыцьцямі цывільных асобаў», — адзначаюць праваабаронцы.

Amnesty International таксама апублікавала спадарожнікавыя здымкі, якія паказваюць на прысутнасьць расейскай ваеннай тэхнікі на ўсходзе Ўкраіны.

Дасьледніца Amnesty International па Ўкраіне Хэзэр Макгіл заявіла Радыё Свабода, што Расея, пастаўляючы зброю і іншую дапамогу сэпаратыстам, спрыяе паглыбленьню канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Праваабаронцы адзначаюць, што дзеяньні Расеі прывялі да перарастаньня крызісу ва Ўкраіне ў міжнародны ўзброены канфлікт.

Справаздача была падрыхтаваная да падпісаньня пратаколу аб спыненьні вагню 5 верасьня ў Менску па выніках пасяджэньня кантактнай групы па ўрэгуляваньні крызісу ва Ўкраіне.

Масква неаднаразова адпрэчвала абвінавачваньні ўкраінскіх уладаў і заходніх лідэраў у падтрымцы сэпаратыстаў і ў прысутнасьці сваіх войскаў ва ўсходніх раёнах Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG