Лінкі ўнівэрсальнага доступу

500-годзьдзе бітвы пад Воршай адзначаць канцэртам у гарадзенскім Фарным касьцёле


Зь беларускага боку выступіць хор «Унія».

8 верасьня а 19-ай у Фарным касьцёле ў Горадні засьпяваюць хоры зь Беларусі, Літвы і Польшчы. Зь беларускага боку выступіць хор «Унія», паведамляе Твой стыль.

Вялікі канцэрт заплянаваны з нагоды 500-годзьдзя перамогі ВКЛ над Вялікім княствам Маскоўскім у бітве пад Воршай, паведаміў консул Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні Веслаў Раманоўскі.

Перад канцэртам у Фарным касьцёле адбудзецца імша на лацінскай мове. Уваход на мерапрыемства вольны.

Арганізатарам мерапрыемстваў выступілі Генэральнае консульства Польшчы і Генэральнае консульства Літвы ў Горадні.

XS
SM
MD
LG