Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІДЭА: «Правы сэктар» запіхаў адэскага чыноўніка ў сьмецьцевы бак


Кіраўніка адэскага абласнога Фонду сацыяльнага страхаваньня схапілі падчас атрыманьня хабару, аднак яму ўдалося захаваць працоўнае месца. Актывісты «Правага сэктара» вырашылі дадаткова пакараць вінаватага чыноўніка. Актывісты падпільнавалі мужчыну ля працы, схапілі яго і пасадзілі ў бак са сьмецьцем.

Як паведамляе hromadske.od.ua, на мінулым тыдні Алега Рудэнку затрымалі супрацоўнікі СБУ, калі той атрымліваў хабар. Паводле ўкраінскіх спэцслужбаў, Рудэнка патрабаваў «адкаты» ад кіраўнікоў дзіцячых летнікаў. Тыя, хто даваў хабар, мог разьлічваць на дзяржаўныя грошы, якія маюць быць скіраваныя на аздараўленьне дзяцей, у тым ліку эвакуяваных з Данбасу.

Раённы суд пастанавіў на час судовага разьбіральніцтва адхіліць Рудэнку ад пасады, аднак той падаў апэляцыю, заплаціў штраф і па-ранейшаму хадзіў на працу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG