Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакаяньне за беларускую мову


31 жніўня ў парафіі Найсьвяцейшай Тройцы ў Друі адзначалася 100-годзьдзе нараджэньня біскупа Часлава Сіповіча. Сьвятую імшу ачоліў Апостальскі Нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці. У прамове на беларускай мове, арцыбіскуп, сярод іншага сказаў:

«Спадзяемся, што біскуп Сіповіч даруе моўныя памылкі прадстаўніку Папы ў Беларусі, які намагаецца сёньня гаварыць пра яго на ягонай жа мове. Гэта выраз таго, што ўвесь Касьцёл паважае і шануе гэтую мову і гэты народ, і просіць прабачэньня за тое, калі не заўсёды рабіў гэта так, як павінен».

Гэтыя словы прабачэньня ўзрушылі беларускую грамаду. Упершыню так гучна, і не прыватная, ці нават дзяржаўная асоба, а такая аўтарытэтная ў сьвеце інстытуцыя, як каталіцкі Касьцёл, папрасіла прабачэньня ў беларускага народу і ягонай мовы.

Ці можна расцэньваць гэтыя словы як акт пакаяньня каталіцкай царквы перад беларускім народам?

Хто яшчэ і за што павінен быў бы пакаяцца перад беларускім народам, яго мовай, культурай?

Ці пачуюць беларусы калі-небудзь словы пакаяньня ад Расеі і расейскай праваслаўнай царквы?

Ці ёсьць беларусам у каго прасіць прабачэньня, ці нават каяцца?

Наколькі ўвогуле важнае ў сучасным сьвеце пакаяньне?

Пытаньні абмяркоўваюць пісьменьнікі і журналісты Беларускай службы Радыё Свабода — Сяргей Абламейка і Сяргей Дубавец. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG