Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Парашэнка абмеркавалі гуманітарную дапамогу і задаволеныя перамір’ем


Прэзыдэнты Ўкраіны і Расеі Пятро Парашэнка і Уладзімер Пуцін у тэлефоннай размове ў суботу канстатавалі, што рэжым спыненьня агню ў цэлым выконваецца.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка Украіны. У паведамленьні адзначаецца, што Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову адносна падпісаньня мірнага пратаколу па выніках кансультацый трохбаковай кантактнай групы 5 верасьня ў Менску.

«Кіраўнікі дзьвюх дзяржаў Пятро Парашэнка і Ўладзімер Пуцін абмеркавалі крокі для спыненьня агню ўстойлівага характару. Бакі таксама адзначылі неабходнасьць максымальнага прыцягненьня АБСЭ да маніторынгу сытуацыі і кантролю над рэжымам спыненьня агню, а таксама шляхі ўзаемадзеяньня па дастаўцы ўкраінскай і міжнароднай гуманітарнай дапамогі», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Пятра Парашэнкі. — «Акрамя таго, адбыўся абмен меркаваньнямі ў кантэксьце, якія вядуцца кансультацыі аб наступствах уступленьня ў сілу Пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны і ЭЗ для дзяржаваў Мытнага саюзу. Пятро Парашэнка і Ўладзімер Пуцін дамовіліся аб працягу дыялёгу», адзначылі ў прэс-службе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG